• Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца: 08:00 - 17:00

    Абедзенны перапынак: 13:00 - 14:00

     

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Чытаць далей...

  • Адрас: 225710, Брэсцкая воб., г. Пінск, вул. Ракасоўскага, д. 4

    Друкаваць

    Чытаць далей...

         Сацыяльнае абслугоўванне насельніцтва Пінскага раёна арганізавана па заяўным і выяўных прынцыпах. Галоўная задача - дайсці да кожнага, даведацца, у чым чалавек мае патрэбу, і дапамагчы. Над гэтым пастаянна працуюць усе спецыялісты Цэнтра, якія штогод праводзяць абследавання матэрыяльна-бытавых умоў пражывання адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, ветэранаў вайны, грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, выяўляюць патрэбнасць насельніцтва ў тых ці іншых сацыяльных паслугах.

 З улікам рэгіянальных асаблівасцяў раёна (сельскай мясцовасці) праводзяцца розныя формы работы з насельніцтвам – выязныя прыёмы ў населеныя пункты, асабістыя прыёмы кіраўніцтва, выезды мабільнай брыгады ў маланаселеныя, аддаленыя вёскі.

У ходзе абследаванняў вядзецца кансультацыйна-раз’ясняльная  работа, раздаюцца інфармацыйныя памяткі, буклеты, закладкі, з мэтай забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці грамадзян пажылога ўзросту.

Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пінскага раёна прадастаўляюцца разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі: распілоўка дроў, касьба травы, рамонт платоў, паслугі па апрацоўцы прысядзібных участкаў. Варта адзначыць, што сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца па сацыяльна нізкіх тарыфах.

Працуе пункт пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, дзе грамадзянам з абмежаванай ступенню рухальнай актыўнасці прадастаўляюцца інвалідныя каляскі, хадункі, мыліцы і інш.

Для аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву працуе салон «Міласэрнасць», у якім можна атрымаць гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення і абутку. Акрамя таго, салон «Міласэрнасць» прымае ад насельніцтва рэчы б/у ў добрым стане для перадачы малазабяспечаным грамадзянам.

Пры ТЦСАН працуе швачка, якая аказвае паслугі па рамонце і пашыве швейных вырабаў.

Аказваюцца паслугі «сацыяльнае таксі», якое забяспечвае транспартную даступнасць для маламабільных грамадзян да аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры раёна, горада.

 Усім непрацаздольным грамадзянам, што цалкам страцілі здольнасць да самаабслугоўвання, прадастаўляюцца паслугі сядзелкі. А сем'ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей адначасова могуць быць прадастаўлены паслугі няні.

Спецыялістамі Цэнтра вядзецца прыём дакументаў для прызначэння дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе: штомесячнай і аднаразовай сацыяльнай дапамогі і сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў. Асноўным крытэрыем аказання ДАСД з'яўляецца памер сярэднедушавога даходу, які не павінен перавышаць устаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму на дату звароту заяўніка. Адрасная дапамога можа быць прадастаўлена малазабяспечаным грамадзянам, а таксама адзінокім пенсіянерам.

Вырашэнню задач сацыяльнага абслугоўвання спрыяюць новыя формы сацыяльнага абслугоўвання, такія як, прыёмныя сем'і, гасцявыя, патранатныя, дом зімоўкі, санаторый на даму.

Абслугоўванне на даму з'яўляецца адной з самых актуальных і найбольш прымальных формаў сацыяльнага абслугоўвання. Надомнае абслугоўванне дае магчымасць на знаходжанне грамадзян у звыклых для іх умовах пражывання, падтрымцы іх сацыяльнага, псіхалагічнага і фізічнага статусу. Сацыяльныя паслугі на даму атрымліваюць 520 грамадзян пажылога ўзросту. Дапамогу аказваюць 132 сацыяльных работніка, якія, часам, становяцца адзінымі блізкімі людзьмі для сваіх падапечных. Спектр аказваемых паслуг аддзялення шырокі і разнастайны: дастаўка на дом прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў, медыкаментаў, аплата жылля і камунальных паслуг, нарыхтоўка агародніны на зіму, садзейнічанне ва ўборцы жылля і апрацоўцы прысядзібнага ўчастка. Акрамя гарантаваных паслуг пашыраецца сфера прадастаўлення платных разавых паслуг: ўскопваньне і праполка градак, пабел печаў, столяў, мыццё бялізны, кансерваванне гародніны і інш.

 Паслугамі сацыяльнага работніка могуць скарыстацца пажылыя непрацаздольныя грамадзяне, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту, альбо адзінокія інваліды 1, 2 групы, якія маюць патрэбу ў такой дапамозе. Для афармлення на надомнае абслугоўванне дастаткова напісаць заяву на імя дырэктара Цэнтра, а ў астатнім дапамогуць інспектары аддзялення.

Акрамя ўсіх аказваемых паслуг ва ўстанове працуе тэлефон «гарачая лінія» (37-56-02) для экстранага звароту грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і псіхолаг, да якога можна звярнуцца як асабіста, так і па тэлефоне 37-56-01.

 З мэтай арганізацыі змястоўнага вольнага часу і актывізацыі жыццёвага патэнцыялу людзей старэйшага ўзросту, арганізавана работа клубаў "Суседзі" і "Натхненне". Сустрэчы пажылых людзей у рамках пасяджэнняў клубаў дазваляюць адлучыцца ад паўсядзённых клопатаў, сустрэцца з цікавымі людзьмі,    артыстамі.

У г. п. Лагішын на базе дзіцячай музычнай школы адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Новае аддзяленне заклікана дапамагчы пераадолець адзіноту, напоўніць жыццё новым сэнсам, а таксама стварыць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу пажылых людзей. У аддзяленні створаны ўсе ўмовы для камфортнага правядзення часу. Удзельнікам прапануецца навучацца кампутарнай пісьменнасці, наведваць гурткі і клубы па інтарэсах, удзельнічаць у розных масавых мерапрыемствах і экскурсіях. Адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання спрыяе не толькі арганізацыі вольнага часу і зносін, але і аказанню сацыяльна-медыцынскіх, сацыяльна-бытавых і іншых паслуг, якія прадастаўляюцца пажылым людзям.

 З мэтай актывізацыя работы па паляпшэнні добраўпарадкавання і санітарнага стану сельскіх падворкаў, шырокае прыцягненне насельніцтва да добраўпарадкавання населеных пунктаў, захаванне нацыянальнага каларыту і самабытнасці сельскага ладу жыцця, прапаганда сярод насельніцтва раёна дасягненняў пажылых людзей (ветэранаў) кожны год праводзіцца раённы агляд-конкурс «Лепшы ветеранскі падворак». Ушанаванне пераможцаў традыцыйна праводзіцца ў Дзень пажылых людзей.

 Кожны дзень мы падаем руку сотням людзей, дапамагаем ісці далей па няпростай жыццёвай дарозе, адкрываем нашы сэрцы для таго, каб усяліць кожнаму чалавеку надзею і веру. Кожны чалавек, сутыкнуўшыся з цяжкай жыццёвай сітуацыяй, не павінен заставацца сам-насам са сваімі праблемамі, а павінен ведаць, куды можна звярнуцца і дзе яму змогуць дапамагчы.

Друкаваць

Joomla веб-мастер