• Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца: 08:00 - 17:00

    Абедзенны перапынак: 13:00 - 14:00

     

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Чытаць далей...

  • Адрас: 225710, Брэсцкая воб., г. Пінск, вул. Ракасоўскага, д. 4

    Друкаваць

    Чытаць далей...

Транспартныя паслугі

Транспартныя паслугі па перавозцы пасажыраў аказваюцца аўтатранспартам Форд Транзіт, 8 пасадачных месцаў.

Катэгорыі грамадзян, якія маюць права на транспартныя паслугі:
- удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх асобы;
- інваліды 1 і 2 гр.;
- малазабяспечаныя, шматдзетныя, няпоўныя сем'і і сем'і, якія выхоўваюць дзяцей інвалідаў да 18 гадоў (3, 4 СУЗ);
- асобы з ліку дзяцей – сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
- непрацуючыя адзінокія і адзінока - пражываючыя непрацаздольныя грамадзяне;

Пералік дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца грамадзянінам (членамі яго сям'і):
- заяву;
- пашпарт або іншы дакумент які сведчыць асобу;
- дакумент, які пацвярджае льготу: пасведчанне інваліда - для інвалідаў, пасведчанне шматдзетнай сям'і – для шматдзетных сем'яў, пасведчанне апекуна.
- даведка аб даходах за апошнія тры месяцы для малазабяспечаных сем'яў.
Транспартныя паслугі прадастаўляюцца штодня ў парадку чарговасці з 8.00 да 17.00.

Тарыфы на паслугу:
1 км праезду па раёне – 0,29 кап., па горадзе – 0,33 кап., 1 гадзіна прастою - 4 руб. 60 кап.
  Асобе, якая суправаджае інваліда I групы, дзіця-інваліда да 18 гадоў, які мае III і IV ступені страты здароўя (не больш за 1 чалавека) або груз, даецца права на праезд бясплатна.
  Паслугі «Сацыяльнае таксі» прадастаўляюцца на падставе пісьмовага або вуснага звароту, які паступіў у цэнтр не пазней чым за адны суткі, калі паслуга прадастаўляецца ў межах Пінскага раёна (г. Пінска), і не пазней чым за трое сутак, калі неабходная паездка за межы раёна.
Максімальны тэрмін разгляду звароту (задавальнення заявы): у працягу 1-га дня.

Адказны за арганізацыю і парадак аказання транспартных паслуг па перавозцы пасажыраў аўтатранспартам загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання – Сялява Кацярына Міхайлаўна, каб. 13, т. 8(0165) 37-55-93.

Друкаваць E-mail

Joomla веб-мастер