Режим для слабовидящих

 

rube
  • Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца: 08:00 - 17:00

    Абедзенны перапынак: 13:00 - 14:00

     

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Чытаць далей...

  • Адрас: 225710, Брэсцкая воб., г. Пінск, вул. Ракасоўскага, д. 4

    Друкаваць

    Чытаць далей...

Дзейнасць цэнтра

Мэтай дзейнасці цэнтра з'яўляецца ажыццяўленне на тэрыторыі Пінскага раёна арганізацыйнай, практычнай і метадычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні і аказанні сацыяльных паслуг грамадзянам (сем'ям), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. 
 
Асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці цэнтра: 

Выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік (па катэгорыях) ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, вызначэнне неабходных ім формаў дапамогі і перыядычнасці (постоянно, часова, на разавай аснове) яе прадастаўлення; 
 
Аказанне грамадзянам сацыяльна-бытавых, псіхалагічных, прававых, кансультацыйных паслуг, садзейнічанне ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі; 
 
Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі, рэлігійнымі, камерцыйнымі арганізацыямі, прыцягненне іх да вырашэння пытанняў аказання сацыяльнай дапамогі і падтрымкі маламаёмных грамадзян; 
 
Абагульненне і ўкараненне сучасных тэхналогій і форм сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў залежнасці ад характару патрэбнасці і сацыяльна-эканамічных і дэмаграфічных умоў; 
 
Аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, паслуг часовага прытулку, матэрыяльнай дапамогі, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-медыцынскіх, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг, паслуг сацыяльнага патранату, паслуг сядзелкі, паслуг суправаджанага пражывання, паслуг пагадзіннага сыходу за малалетнімі дзецьмі (паслугі няні) і іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнні заснавальніка; 

Правядзенне інфармацыйна-асветніцкай працы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі; 
 
Прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі; 
 
Супрацоўніцтва з арганізацыямі розных формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі; 
 
Падрыхтоўка метадычных матэрыялаў на аснове практычнай дзейнасці цэнтра; 
 
Вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага вопыту сацыяльнага абслугоўвання; 
 
Складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці цэнтра; 
 
Падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання; 
 
Правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтра. 
 
Упраўленне і кіраўніцтва цэнтрам ажыццяўляе дырэктар, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады ў парадку, вызначаным заснавальнікам. 
 
У цэнтры створаны наступныя аддзяленні: 
Першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання;
Сацыяльнай дапамогі дома; 
Сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі; 
Дзённага знаходжання для інвалідаў; 
Дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. 

 

Дзейнасць цэнтра фінансуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы дзейнасці, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Joomla веб-мастер