• Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца: 08:00 - 17:00

    Абедзенны перапынак: 13:00 - 14:00

     

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Чытаць далей...

  • Адрас: 225710, Брэсцкая воб., г. Пінск, вул. Ракасоўскага, д. 4

    Друкаваць

    Чытаць далей...

Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання

Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Ракасоўскага, 4, каб. 13
Заг. аддзяленнем: Сялява Кацярына Міхайлаўна
Тэлефон: 8 (0165) 37-55-93
Час працы: з 8.00 да 17.00, з 14:00 да 17:00
Перапынак: з 13.00 да 14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Мэта работы аддзялення:
Аказанне грамадзянам, якія востра маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, дапамогі разавага характару, накіраванай на падтрыманне іх жыццядзейнасці, рэалізацыі іх правоў, устаноўленых заканадаўствам.

Напрамкі дзейнасці аддзялення:
  1. Вызначэнне канкрэтных формаў тэрміновай сацыяльнай дапамогі грамадзянам, зыходзячы з стану іх здароўя, магчымасці да самаабслугоўвання і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.
  2. Правядзенне абследавання матэрыяльна-бытавога становішча грамадзян і сем'яў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы.
  3. Садзейнічанне ў забеспячэнні грамадзян, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, адзеннем, абуткам, іншымі прадметамі першай неабходнасці.
  4. Арганізацыя працы «Салона міласэрнасці».
  5. Арганізацыя работы пункта пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі.
  6. Арганізацыя аказання грамадзянам сацыяльных паслуг, якія ўваходзяць у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг:

    - пагадзіннага догляду за непрацаздольнымі грамадзянамі, страціўшымі здольнасць да самаабслугоўвання (паслугі сядзелкі);
    - пагадзіннага догляду па догляду за малалетнімі дзецьмі (паслугі няні) – для сем'яў, у якіх нарадзілася адначасова двое і больш дзяцей, няпоўным сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, і сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей-інвалідаў;
  7. Арганізацыя аказання грамадзянам разавых сацыяльных паслуг, якія ўваходзяць і не ўваходзяць у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг:

    транспартныя паслугі «Сацыяльнае таксі»;
    паслугі ксеракопіі;
    паслугі швачкі;
    паслугі гаспадарчай групы ў складзе мабільнай брыгады.

        8. Прыём і падрыхтоўка дакументаў да разгляду заяваў на пасяджэнні камісіі райвыканкама і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па адміністрацыйнай працэдуры 2.33 Прыняцце рашэння пра падаванне (адмове ў падаванні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе:

2.33.1. штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог;
2.33.2 сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў;
2.33.4. забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

        9. Прыём і падрыхтоўка дакументаў, а так жа прыём, улік размеркаванне, выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі асобным катэгорыям грамадзян.
        10. Арганізацыя работы па прыцягненню ад арганізацый розных формаў уласнасці і фізічных асоб сродкаў на аказанне дапамогі грамадзянам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Парадак і ўмовы прадастаўлення сацыяльных паслуг

   Паслугі, якія аказваюцца аддзяленнем тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, прадастаўляюцца ўсім грамадзянам (сем'ям) згодна Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь от27.12.2012 г. № 1218 (у рэдакцыі пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.03.2015 № 150), Інструкцыі аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2015 г. № 31).

Прыём і падрыхтоўка дакументаў да разгляду заяваў на пасяджэнні камісіі райвыканкама і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па адміністрацыйнай працэдуры 2.33 Прыняцце рашэння пра падаванне (адмове ў падаванні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ажыццяўляюцца згодна:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2017 года № 211 «Аб удасканаленні парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе».

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 года №41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе».

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»

Загад камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 27.02.2012 года №17 « Аб правядзенні доследна-прамысловай эксплуатацыі ГИССЗ»

Рашэнне Пінскага раённага выканаўчага камітэта ад 15 жніўня 2017 года №864 «Аб дэлегаванні паўнамоцтваў па ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур».

Аказанне грамадзянам разавых сацыяльных паслуг, якія ўваходзяць і не ўваходзяць у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг:

Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» ад 14 жніўня 2007 г. № 278-З;

Пастанова Савета Міністраў РБ № 972 ад 30.06.2008 года;

Загад Міністэрства транспарту і камунікацый РБ, ад 23.04.2013 г. №158-Ц;

Рашэнне Пінскага раённага выканаўчага камітэта № 1070, ад 20.10.2015 года «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і ўмовах прадастаўлення транспартных паслуг «сацыяльнае таксі» асобным катэгорыям сем'яў і грамадзян дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пінскага раёна»;

Рашэнне Пінскага раённага выканаўчага камітэта № 458, ад 03.05.2017 года «Аб зацвярджэнні пераліку сацыяльных паслуг».

Забеспячэнне грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ажыццяўляецца згодна:

Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2007г. № 1722;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2016г. № 259;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2016 года. № 333.

 

Друкаваць

Joomla веб-мастер